Заўтра Жаночы дзень, але прыкметы свята былі бачныя на вуліцы і сёння. Падрыхтоўка ідзе па поўнай, менавіта сёння дзень, калі віншуюць калежанак і каханак, а заўтра падарункі і кветкі атрымаюць самыя блізкія жанчыны: жонкі, матулі, сёстры, дочкі.

Мужчыны нясуць абярэмкамі кветкі, грукаюць выбівачкамі аб канапы ў двары, самыя адважныя аглядваючыся, заходзяць у краму, дзе гандлююць жаночай бялізнай ці парфумам. Сёння і заўтра кветкі можна набыць у ралетах, ці проста на вуліцы. Вялікі кветкавы базар утварыўся насупраць былога гастранома «Дружба», там ёсць цюльпаны, ружы і, нават, мімозы. Жанчыны ў прадчуванні свята. Заўтра ўсё адбудзецца. Мільёны пажаданняў і добрых слоў пачуюць яны.

Шмат кажуць пра гендарную роўнасць мужчын і жанчын, эмансіпацыю, але ўсё гэта — пустая рыторыка. Жанчына, перш за ўсё — гэта Маці Сусвету, ад яе ўсё пачынаецца і ўсе імкнуцца да яе. Кола Сусвета кружыцца вакол Жанчыны. Усё, што мы робім — робіцца толькі для таго, каб нас ухваліла і прылашчыла жанчына. Без жанчыны мужчына здольны ваяваць і разбураць, будаваць і дзеяць толькі побач з ёй. Усё іншае — супраць прыроды…

Мілыя жанчыны! Мы віншуём Вас з Жаночым днём! Ад усяго сэрца жадаем шчасця, кахання, вясны і маладосці!

Заўсёды Вашы мужчыны.

IMG_4445

IMG_4447

IMG_4451

IMG_4454

IMG_4457

IMG_4460

IMG_4462

IMG_4464

IMG_4466

IMG_4472

IMG_4473

IMG_4477

IMG_4478

IMG_4483

IMG_4484

IMG_4487

IMG_4490

IMG_4492

IMG_4494

IMG_4500

IMG_4502

 

Здымкі: Уладзіслаў Мігдалёнак