3 верасня горад Свіслач адзначыў свой 760-гадовы юбілей. У свой дзень нараджэння мястэчка запрасіла свіслачан і гасцей таксама і на славуты Свіслацкі кірмаш.
На галоўнай плошчы свіслачан прывіталі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Валерый Хелскі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, дырэктар Ваўкавыскага лясгаса Генадзь Смятанін, навукоўцы Віктар Якаўчук, Сяргей Піваварчык, Ааляксандр Смолік, экс-старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Пічкоўскі, дэлегацыя з Латвіі на чале са старшынёй Рундальскай краявой думы Айварсам Акманісам, дэлегацыя Літвы на чале з дырэктарам адміністрацыі самакіравання Укмергскага раёна Стасісам Яцкунасам, дэлегацыя Польшчы на чале са старшынёй рады Гайнаўскага павета Лех Міхалюк.
Вярсоцкі ад імя старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Краўцова павіншаваў свіслачан і гасцей са святам.
Потым са сцэны свіслачан шчыра віталі са святам старшыня Свіслацкага райвыканкама Уладзімір Анішчык і кіраўнікі замежных дэлегацый.
Затым на галоўную сцэну падняліся знакамітыя нараджэнцы Свіслаччыны.
Праз хвіліну вядучыя называюць старэйшых жыхароў Свіслаччыны, якія перакрочылі стагадовы юбілей.
А вось на сцэне тры сямейныя пары, якія пражылі разам у згодзе звыш за 60 гадоў: Варабей, Краскевічы і Пляўга.
Следам ідуць маладажоны Зотавы, Рабчукі і Цалюкі. Яны зарэгістравалі шлюб у гэты святочны дзень.
Завершыла ўрачыстае адкрыццё свята тэатралізаванае відовішча гісторыя Свіслачы ад моманту яе заснавання да сучасных дзён.
Пасля ўрачыстай цырымоніі свята працягнулася. На сцэне выступілі ансамбль народнай музыкі і танца «Купалінка» беларускай дзяржаўнай філармоніі, творчыя калектывы з Літвы, Польшчы, Гарадзенскай вобласці.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия