Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.

Пасля строгага ўчарашняга паста сёння праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Янам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Дух Святы, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

У гэты дзень у Беларусі традыцыйна хрысцяць дзяцей. Гэта таксама дзень водных працэдураў. Сёння такія працэдуры ўжо які год запар «прымалі» у Краснасельскім. Пры вялікім натоўпе народа на возеры Балашыха праваслаўны святар правёў богаслужэнне і асвяціў ваду, пасля чаго ўсе ахвотныя змаглі акунуцца ў палонку.

Гледачы на беразе апладысментамі сустракалі і выпраўлялі купальшчыкаў, пералічыўшы акунуўшыхся жанчын. Са «слабой» паловы чалавечага роду такіх налічылася ажно шэсць! А з «моцнай» ажно 90!

Вада з палонкі ад вялікай колькасці прагнучых прыняць хрысцільню разлілася і падтапіла намёт-распранальню. Але ахвотнікаў акунуцца было так шмат, што ніхто не стаў чакаць, пакуль намёт перанясуць у іншае месца і народ распранаўся прама на снезе і спяшаўся да палонкі. Пры выйсці купальшчыкаў чакалі гарачая гарбата і печыва. Свята атрымалася, а народ усё падыходзіў…
.

_MG_6259

.

_MG_6285

.

_MG_6290

.

_MG_6298

.

_MG_6314

.

_MG_6317

.

_MG_6321

.

_MG_6327

.

_MG_6331

.

_MG_6340

.

_MG_6343

.

_MG_6359

.

_MG_6371

.

_MG_6381

.

_MG_6387

.

_MG_6391

.

_MG_6395

.

_MG_6402

.

_MG_6428

.

_MG_6432

.

_MG_6440

.

Фото: Vladus