9 мая ў Ваўкавыску адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі.
У Другой сусветнай вайне Беларусь панесла найбольшыя ахвяры — 3 мільёны 74 тысячы з 9 мільёнаў 183 тысяч насельніцтва падчас пачатку вайны. У параўнанні з іншымі нашу рэспубліку можна назваць партызанскай. Ніводзін народ у свеце не панёс такія страты, як беларускі народ, усе жыхары Беларусі.
Свята прайшло па накатаным гадамі сцэнары: мітынг-рэквіем у скверы Памяці па вул. Жолудзева, ускладанне вянкоў, шэсце па гораду да месца правядзення святочнага гуляння на пляцоўцы па вул. К. Маркса. Адсутнасць крэатыву абумоўлена літаральна наступаючым на пяткі святкаваннем 1010-годдзя горада, бо паўтарацца арганізатарам не хочацца.
Адкрыў мітынг старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі. Затым да прысутных звярнуліся старшыня Ваўкавыскага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Ігнатовіч, вучань адной са школ горада Мікалай Крэчка.
На пляцоўцы святкаванне працягнулася тэматычным канцэртам «Кветкі перамогі» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Ваўкавышчыны. Нажаль, многія ваўкавычане і госці свята так і не дачакаліся заяўленага ў праграме а 14.30 канцэрта ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы» і разышліся па дамах, каб затым паспяхова ўпісацца ў графік вячэрняй забаўляльнай праграмы, якая атрымалася на славу. А святочны салют згладзіў ўсе незадаволенасці.
Мы віньшуем ветэранаў і суайчыннікаў з Днём Перамогі і прапануем паглядзець фотасправаздачу з мерапрыемства:
Фота Ромик Корсак
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия