Кожнаму з нас вядома гэта цудоўнае свята, калі маці напячэ духмяных блінцоў, а потым можна і гульні ладзіць.
У народзе гэтае свята вельмі любілі і казалі, што калі хто-небудзь адмовіцца яго святкавать, то будзе жыць у горкай бядзе. Але ж хіба можна было адмовіцца ад такога цудоўнага свята?
Не адмовіліся сёння і ваўкавычане і госцікі горада, тым болей, што надвор’е спрыяла. У параўнні з мінулым годам людзей на свяце было паболей.
Любіцелі прысмакаў маглі пачаставаца на гандлёвых радах мёдам, блінамі і шашлыком, набыць жывой рыбы.
Усё гэта суправаджалася канцэртам, які зладзілі сперш госці з суседняй Слонімшчыны – народны вакальны ансамбль “Славяначка”, а потым і маладыя выканаўцы Ваўкавышчыны.
Некалькі гадоў таму «Славяначка» заняла першае месца на конкурсе ўкраінскай песні ў Горадні, таму з’яўляецца пастаянным і жаданым госцем на ўкраінскім падворку Гродзенскага фестывалю нацыянальных культур. І сёння госці не абыйшлі бокам украінскую тэму і як бы ў працяг учорашняга Дня герояў Нябеснай сотні выканалі некалькі песень «За Украіну!».
Нажаль, з-за недахопу часу песень, танцаў ля вогнішча, гучных званочкаў на конях і спальвання пудзіла мы не дачакаліся, таму прапануем невялічкі рэпартаж з першых дзвюх гадзін мерапрыемства.
Смачна есці! І вясёлай Масленіцы!
Фота Ромик Корсак
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия