Сёлетняя бітва за ўраджай скончылася правалам. Паводле дадзеных Белстата, агульны намалот зерня склаў 7,03 мільёна тон. Гэта найгоршы вынік ад 2010 года!
Галоўнай прычынай стаў моцны вецер, які месцамі паклаў збажыну долу. Дастаткова параўнаць сёлетнюю і леташнюю ўраджайнасць па раёнах.
Асабліва дасталася Ашмянам. Летась раён быў у трыццатцы найлепшых, цяпер — не трапіў нават у сотню. Падобная сітуацыя і ў Смаргоні, і ў Астраўцы, і ў Воранаве.
Паводле лічбаў, у плюсе засталася толькі Гомельшчына (+12,2% намалоту ў параўнанні з 2015 годам). Аднак гэта ілюзія. Справа ў тым, што летась на Гомельшчыне быў вельмі нізкі ўраджай, таму і параўнанне ідзе з малымі лічбамі.
Лідары застаюцца ранейшымі — Гродзенскі і Нясвіжскі раёны. Фактычна гэта барацьба паміж «Верцялішкамі» і «Сновам», перадавымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі краіны, паведамляе Наша Ніва.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия