Набліжаецца час Нараджэння Божага, якое будуць святкаваць католікі Ваўкавышчыны разам з каталіцкімі вернікамі ўсяго свету. Прыход Божага Сына ў гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выражэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека.
Божае Нараджэнне — гэта свята, якое нясе з сабой цеплыню і спакой, так знаёмыя і блізкія сэрцу кожнага чалавека. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое калісьці апраменіла адну са шматлікіх тагачасных стаенак, і сёння хоча данесці нам тую самую Навіну. Бог не пакінуў свой народ, Ён прыйшоў, каб застацца і быць «Богам-з-намі». А гэта сапраўды ўжо шмат: ведаць, што ты ніколі не застанешся адзін, што жыццё тваё заўсёды мае сэнс, што пакінуты, хворы ці састарэлы — ты Камусьці патрэбны. І што твае праблемы — гэта ўжо не твае, а Таго, Хто прыйшоў, каб аддаць за цябе сваё жыццё. Трэба толькі ў гэта паверыць. І калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў бэтлеемскай стаенцы, тады будуць у нас трывалыя сем’і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду.
Cардэчна віншуем усіх ваўкавычан з Нараджэннем Божым!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия