Што Табе прынясём, Хрысце, Які з’явіўся на зямлі як чалавек дзеля нас?
Кожнае з Тваіх стварэнняў падзяку Табе прыносіць:
ангелы — спеў, нябёсы — зорку,
мудрацы — дары, пастухі — цуд,
зямля — пячору, пустыня — яслі;
мы ж — Маці Дзеву.
Спрадвечны Божа, памілуй нас.
Сціхіра на «Господи, воззвах»
вячэрні свята Раства Хрыстовага
Паважаныя праваслаўныя вернікі Ваўкавышчыны!
Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым!
Велічны духоўны сэнс падзеі, якая адбылася ў Віфлееме шмат вякоў таму, застаецца актуальнай і ў нашы дні. Цуда нараджэння Ісуса Хрыста сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.
Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах.
Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.
Шаноўныя ваўкавычане, жадаем шчасця, поспехаў, дужага здароўя на ўвесь калядны перыяд і на цэлы год!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия