15 сакавіка а 15-й гадзіне у раённым Доме культуры адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны Дню Канстытуцыі Республікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 году. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гг.). Канстытуцыя 1994 году абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ зьяўляецца стварэнне ўмоваў для свабоднага разьвіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках існых законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую — прэзыдэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. Пры прэзыдэнцкай форме кіравання Прэзыдэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады — урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия