Снег, якому так радаваліся усяго два месяцы таму, у тым выглядзе, што ляжаў апошнія пару тыдняў у горадзе, надакучыў, бо проста агідны з выгляду, брудны, ён дадаваў яшчэ больш шэрасці . Таму сёняшняя снежная завея прыйшлася як раз дарэчы. І ўсе, ад малога да сталога вельмі рады гэтаму беламу шчасцю. За некалькі гадзін горад зноў пакрыты чысценькім, сонечным снегам.
А снег пайшоў, а снег пайшоў,
I гэтак нечакана,
З двух лёгкіх хмарак-спарышоў —
Зусім неабяцана.
Перасмыкнуўся ценем дзень,
Ураз аблёгся вецер,
I косы сонечны прамень
Згадаў аб цёплым леце:
Паўнеба сонца заняло,
Яшчэ паўнеба — хмараў
Імглой падбітае крыло —
I вось пярун ударыў!
Ну, а сягоння сярод дня,
Сярод яго яснотаў,
Снег паваліў, і цішыня
Грамчэй ад гром-грымотаў.
Міхась Стральцоў
Вось як выглядае начны Ваўкавыск цяпер. Здымкі фатографа Natalie Demidova.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия