13 студзеня старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» Мікалай Аўтуховіч абскардзіў адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі Беларусі ў другі раз адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць», паведамляе Радыё Рацыя.
Мікалай Аўтуховіч:
Сёння перадалі скаргу на чарговую адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўны суд. Калі нам адмовілі ў першы раз, то мы ж выправілі ўсе хібы, на якія нам указвалі. Але ўсё роўна знайшлі да чаго дачапіцца.
РР:
Што на гэты раз не спадабалася Мінюсту?
Мікалай Аўтуховіч:
Напрыклад, дачапіліся да слова «камітэт». Як я зразумеў, яго ўжыванне як быццам магчыма ў выпадку назваў дзяржаўных устаноў. Хаця падчас першай адмовы на гэта нават не ўказвалі. Таксама нам паведамілі, што быццам бы не ўсе заснавальнікі ўказалі свае хатнія нумары тэлефонаў. Але ў людзей і сапраўды няма хатніх тэлефонаў. Дык хіба гэта парушэнне? Акрамя таго, праінфармавалі, што не ўсе заснавальнікі правільна ўказалі месца працы. Але ў той жа час не канкрэтызуюць, хто гэта. Адным словам, знайшлі, як нам адмовіць.
РР:
Ці будзеце трэцюю спробу зарэгістравацца?
Мікалай Аўтуховіч:
На гэта неабходна грошы, а іх няма. І не факт, што з трэцяй спробы зарэгіструюць. Амаль 100 адсоткаў, што ізноў знойдуць нагоды, каб адмовіць. Ужо відавочна, што мы – пад забаронай ва ўлады. І колькі памылкі не выпраўляй, ніколі не легалізуюць. З імі змагацца – што з ветракамі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия