Традыцыйна, 26.06. 2011 года ў Ваўкавыску адбылася Працэсія Божага Цела, у якой прынялі удзел жыхары гораду і раёну. Само свята у гэтым годзе было 23 чэрвеня, але мерапрыемствы праводзіліся менавіта сення, у дзень адпачынку.
Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае на мэце падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.
Мы віншуем каталікоў са святам і прапануем паглядзець здымкі:
Фота: Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия