У Мастоўскім раёне, пасля таго як старшыня СВК імя Адама Міцкевіча Дзяніс Крэмко патрапіў у аўтааварыю, з ім быў спынены кантракт. Ад лета гэтага года абавязкі кіраўніка гаспадаркі выконваў Павел Штарноў. Ад пачатку снежня сельгаскааператыў узначаліў Уладзімір Пісарэвіч.
Уладзімір Пісарэвіч на працягу 12 гадоў працаваў намеснікам старшыні па раслінаводстве СВК «Няверавічы» Ваўкавыскага раёна, які мяжуецца з СВК імя Адама Міцкевіча. Гэтае прызначэнне выклікала здзіўленне многіх мастоўскіх спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Па-першае, чаму не тутэйшы? Па-другое, чалавек перадпенсійнага ўзросту прызначаецца на такую пасаду.
Атрымліваецца, што Мастоўскім раёнам кіруюць прадстаўнікі Ваўкавышчыны. Тры гады таму назад першым намеснікам старшыні Мастоўскага райвыканкама стаў Дзяніс Альшэўскі, які да гэтага ўзначальваў сельгаспрадпрыемства «Хацькоўцы» Ваўкавыскага раёна. Летам гэтага года кіраваць Мастоўскім раёнам стаў Юрый Валяваты, які быў першым намеснікам старшыні Ваўкавыскага райвыканкама. За апошнія гады кіруючыя пасады занялі яшчэ два прадстаўнікі Ваўкавышчыны — Аляксей Сняжыцкі і Іван Слесар.
Каманду ваўкавыскіх чыноўнікаў на Мастоўшчыне трапна ахарактарызаваў усё той жа Дзяніс Крэмко — КВН (клуб ваўкавыскіх начальнікаў).
Што датычыць СВК «Няверавічы», то яго фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ў свой час займалася абласная пракуратура. Яшчэ ў 2012 годзе для мадэрнізацыі малочна-таварнай фермы было закуплена даільнае абсталяванне айчыннай вытворчасці і змешчана на склад. А праз год кіраўніцтвам гаспадаркі была заключана дамова на куплю аналагічнага абсталявання для гэтай жа фермы. Мадэрнізацыя каштавала дзяржаве (паколькі рабілася тое за бюджэтныя сродкі) 3,2 млрд. недэнамінаваных рублёў, піша Газета Слонімская.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия