Івана Купалу святкавалі не толькі ў Ваўкавыску, але ў буйных вёсках таксама. Так атрымліваецца, што мы болей паказваем гарадскія святы, таму, каб выправіць памылку, вырашылі зрабіць вандроўку ў вёску.
Шылавічы мы выбралі не выпадкова. Сябры расказалі нам, што ў гэтай вёсцы ёсць нейкія незвычайныя артыстычныя таленты і, нават, артыстычныя дынастыі, якія робяць цікавыя святы. Мы не памыліліся з выбарам месца вандроўкі і, сапраўды, пабачылі прыгожае свята, прыгожых людзей, якія добра працуюць і добра адпачываюць.
Тая праграма, што мы паглядзелі, прыемна ўразіла і здзівіла нас. У Ваўкавыску таксама добра спяваюць і танчаць, але некатарых гарадскіх артыстаў трэба адпраўляць ў Шылавічы на практыку да тутэйшых.
Нажаль, здымкі не могуць перадаць усю асалоду ад тых музычных нумараў, якія паказвалі, але ў бліжэйшы час сумесна з Ваўкавыскім тэлеканалам мы паспрабуем паказаць і відэасюжэт з Купалля ў Шылавічах.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Праграму падрыхтавалі і паказалі:
Сайко Алена;
Сайко Наталля;
Свістун Генадзь;
сямейнае трыа Мацвеявых;
Сунэлік Ангеліна;
Грэсік Валерый;
Шукайла Юлія;
Івегеш Наталля;
музычны кіраўнік — Сцяпан Рыбалка.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Здымкі: Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия